21 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшоў флэшмоб «Купалаўскае шматгалоссе», прымеркаваны да Дня роднай мовы, удзел у якім прынялі супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты розных факультэтаў, а таксама навучэнцы Гуманітарнага каледжа. Адкрыў святочнае мерапрыемства хор факультэта мастацтваў і дызайну сусветным студэнцкім гімнам «Gaudeamus».