Сустрэча прайшла 9 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і сабрала больш за 400 удзельнікаў - студэнтаў выпускных курсаў вышэйшых навучальных устаноў краіны, якія праяўляюць цікавасць да навуковай дзейнасці, і маладых даследчыкаў. У іх ліку студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.