Адкрыты рэспубліканскі турнір па Панкраціёну, або змешаных адзінаборствах, прайшоў у Мінску і сабраў больш за 150 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод удзельнікаў замежныя студэнты з Туркменістана, якія вучацца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.