Юрыдычная грамадскасць горада Гродна сумесна з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы напярэдадні Дня юрыста, 2 снежня, правяла ўрачыстае мерапрыемства. У сценах нашай alma mater ўшаноўвалі лепшых кіраўнікоў і работнікаў суда, адвакатуры, пракуратуры, следства, дзяржаўнага кантролю, натарыята, мытных органаў і органаў юстыцыі, а таксама студэнтаў і выкладчыкаў юрыдычнага факультэта ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства».