Форум, прысвечаны пытанням асэнсавання сусветнай універсальнай каштоўнасці аб'ектаў культурнай спадчыны, вызначэнню падыходаў да забеспячэння гуманітарнай бяспекі, аб'яднаў у Казанскім дзяржаўным універсітэце (Расія) вядучых сусветных экспертаў у галіне захавання культурнай спадчыны. Сярод удзельнікаў доктар юрыдычных навук, прафесар, загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Эдуардавіч Мартыненка.