Сёння, 17 мая 2024 года, у палацава-паркавым комплексе "Вялікі Свяцк Валовічаў" пачала работу рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Аўгустоўскі канал: праблемы вывучэння, захавання і папулярызацыі", прысвечаная 200-годдзю пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала. Суарганізатарам канферэнцыі выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы!