Май - выдатны месяц, напоўнены жыццём, імкненнем да новага. У маі мы адзначаем знакавыя святы - Дзень працы, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага і, вядома, Дзень Перамогі. 9 мая - асаблівы дзень у календары мільёнаў людзей! Мы памятаем і шануем ветэранаў заўсёды, але ў Дзень Перамогі акумулюем усю нашу павагу і любоў да гэтых неверагодных людзей. Асаблівае месца ў сэрцы купалаўцаў займае Валянціна Пятроўна Баранава, якая шмат гадоў працавала ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы, - вялікая жанчына, якая пайшла на фронт зусім маладзенькай дзяўчынай. Ад імя супрацоўнікаў і студэнтаў Валянціну Пятроўну з Днём Перамогі павіншавала рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.