18 і 19 красавіка на базе факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы праведзена XIX Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў НДРС ФЭУ-2024 "Эканоміка і кіраванне XXI стагоддзя". Мерапрыемства стала пляцоўкай для развіцця навыкаў у галіне навуковых даследаванняў і інавацыйнага прадпрымальніцтва школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў Рэспублікі Беларусь і іншых краін.