Консул па справах адукацыі і культуры Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Лешэк Ванат і выканаўца абавязкаў консула па візавых пытаннях, аташэ візавага аддзела Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне Войцех Скробіш 11 красавіка 2016 года наведалі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Сёння купалаўская ВНУ супрацоўнічае з замежнымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і арганізацыямі ў рамках 133 дагавораў, з іх каля 30 заключаны з універсітэтамі і арганізацыямі Польшчы. Пра гэта, адкрываючы сустрэчу, расказаў рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, а таксама выказаў словы ўдзячнасці гасцям за ўвагу да дзейнасці нашай ВНУ. «Мы маем добрыя кантакты з шэрагам польскіх вышэйшых навучальных устаноў, сярод іх Вышэйшая школа менеджменту і прадпрымальніцтва ў Валбжыху, Паморская акадэмія ў Слупску, Гданьскі ўніверсітэт, Беластоцкі тэхнічны ўніверсітэт. Асабліва цесныя ўзаемаадносіны ў нас склаліся з універсітэтам ў Беластоку. У снежні 2015 года з афіцыйным візітам наша дэлегацыя наведала гэту ВНУ. У рамках сустрэчы быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні ў сферы навукі і адукацыі. У бліжэйшы час мы чакаем візіт у адказ дэлегацыі дэканаў факультэтаў на чале з рэктарам, прафесарам Універсітэта ў Беластоку Леанардам Этэлем», - адзначыў Андрэй Дзмітрыевіч.
Дарэчы, з універсітэтам у Беластоку купалаўскую ВНУ звязваюць не толькі дагаворныя адносіны: разам з польскай ВНУ ГрДУ імя Янкі Купалы з'яўляецца ўдзельнікам Сеткі ўніверсітэтаў памежжа.
Загадчык кафедры польскай філалогіі Яўгеній Аркадзьевіч Панькоў акцэнтаваў увагу гасцей на развіцці паланістыкі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Так, у нашай ВНУ функцыянуе Цэнтр польскай мовы, літаратуры і культуры, распрацоўваюцца і выпускаюцца новыя падручнікі, для выкладання запрашаюцца знакамітыя прафесары і дзеячы сферы культуры, у ліку якіх кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Кшыштаф Занусі, прарэктар па навуковай рабоце Паморскай акадэміі ў Слупску, прафесар, доктар хабілітаваны Тадэвуш Сухарскі і многія іншыя. Акрамя таго, ва ўніверсітэце на высокім узроўні развіта акадэмічная мабільнасць: штогод купалаўцы ў рамках розных адукацыйных праграм праходзяць стажыроўкі ў польскіх універсітэтах. У сваю чаргу студэнты з ВНУ Польшчы навучаюцца ў купалаўскім універсітэце.
Абмяркоўваючы кірункі магчымага супрацоўніцтва паміж універсітэтам і консульствам, госці адзначылі, што ў мультымедыйных залах Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне плануецца правядзенне розных тэматычных мерапрыемстваў і канферэнцый, на якія будуць запрашацца студэнты і выкладчыкі нашай ВНУ. Таксама прадстаўнікі консульства выказалі гатоўнасць аказваць візавую падтрымку, каб супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы маглі больш актыўна ўдзельнічаць у навуковых, культурных і спартыўных мерапрыемствах у Польшчы.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча руководства вуза с представителями Генерального консульства Республики Польша в Гродно
- Открыл встречу ректор ГрГУ имени Янки Купалы А.Д. Король, выразив слова признательности гостям за внимание к деятельности нашего вуза
- В свою очередь представители Генерального консульства Республики Польша в Гродно высказали заинтересованность в развитии полонистики в ГрГУ имени Янки Купалы
- Представители Генерального консульства Республики Польша в Гродно поблагодарили руководство ГрГУ имени Янки Купалы за теплый прием и выразили готовность оказывать визовую поддержку сотрудникам и студентам вуза