Алімпіяда «Свет сучаснага соцыуму і чалавек» праходзіла 30 лістапада і сабрала больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Нагадаем, што канкурсантам неабходна было абараніць свае даследчыя праекты перад журы, прайсці бліц-апытанне і падрыхтаваць бліц-спіч на адну з філасофскіх тэм, якія ўздымаюць глабальныя пытанні чалавецтва.
Лепшымі даследчымі праектамі, на думку суддзяў, былі прызнаныя працы студэнтак факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Караліны Урбановіч і Дар'і Агапавай, студэнткі юрыдычнага факультэта Бажэны Ярэміч, а таксама студэнтак педагагічнага факультэта Валянціны Гугнінай і Марты Афанасьевай.
Другое месца было аддадзена студэнтам інжынерна-будаўнічага факультэта Паўлу Андрэеву, Максіміліяну Саттараву і Дар'і Раманоўскай, а таксама студэнтцы юрыдычнага факультэта Карыне Астапук.
У тройку лідэраў увайшлі студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Вікторыя Шахлай, студэнты юрыдычнага факультэта Аляксандр Лашакевіч і Аляксандр Салдаценка, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Наталля Макарэвіч.
Акрамя таго, журы ўручыла граматы студэнтам за персанальна праяўленыя якасці.
Глыбіню валодання прадметам даследавання прадэманстравалі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Валерыя Бусько і Аліса Бадранкова.
Высокі ўзровень абароны даследчага праекта паказалі студэнт факультэта фізічнай культуры Павел Нікіціч, курсант ваеннага факультэта Уладзіслаў Росал і студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Маргарыта Амброжка.
Грамат «За высокую культуру мыслення і вуснай прамовы" былі ўдастоены студэнтка юрыдычнага факультэта Маргарыта Сцельмашок, студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Анастасія Пратасавіцкая, студэнтка філалагічнага факультэта Наталля Актысюк і студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Матвееня.
Грамату «За арыгінальнасць самапрэзентацыі» журы ўручыла студэнтцы юрыдычнага факультэта Дзіане Русакевіч.