Таксама купалавец ў асабістым заліку заваяваў трэцяе месца на спаборніцтвах, якія на працягу трох дзён праходзілі ў Гродне.
За права называцца лепшымі змагаліся 17 каманд, у тым ліку і каманда, у складзе якой выступіў студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Путрэша.
У жорсткай барацьбе ўдзельнікам неабходна было прадэманстраваць свае навыкі ў пераадоленні ўздыму на вышыню 8 метраў, навясной пераправы над вадой, спуску па стромкім 12-метроваму схіле з каманднай страхоўкай, вязанні вузлоў.
–Мора эмоцый, згуртаванасць каманды, прафесіяналізм і, вядома, воля да перамогі прынеслі жаданую перамогу нашай камандзе, - падзяліўся Яўгеній. - Прыемным завяршэннем чэмпіянату стала цырымонія ўзнагароджання, дзе нам ўручылі кубак, медалі, ганаровыя граматы і грашовыя прызы.
Адзначым, што Яўгеній захапляецца турыстычным мнагабор'ем яшчэ са школы, мае першы дарослы разрад па турызме і вялікі досвед удзелу ў падобных спаборніцтвах.
З усімі навінамі факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання можна азнаёміцца тут.