Акцыя прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 мая і была прымеркавана да Міжнароднага дня донара, які ў свеце адзначаюць 14 чэрвеня.
Ініцыявалі мерапрыемства студэнты юрыдычнага факультэта.
– Некалькі гадоў таму хлопцы былі на экскурсіі ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Там убачылі, як студэнты-медыкі здаюць кроў падчас аналагічнай акцыі. Тады купалаўцы вырашылі і ў нас праводзіць падобнае мерапрыемства, - распавяла начальнік Цэнтра аховы здароўя купалаўскага ўніверсітэта Алена Кузміцкі.
Акцыя ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіцца ўжо ў другі раз. У мінулым годзе кроў добраахвотна здалі курсанты ваеннага факультэта. У гэтым годзе ўдзельнікамі сталі студэнты юрыдычнага факультэта, факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, эканомікі і кіравання, біялогіі і экалогіі, а таксама супрацоўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта і выкладчыкі. Усе яны сыходзяцца ў меркаванні, што гэты добраахвотны жэст - гэта ў першую чаргу аказанне дапамогі тым, хто мае патрэбу ў пераліванні крыві.
- В ГрГУ имени Янки Купалы прошла акция по добровольной сдаче крови
- В этом году участниками стали студенты юридического факультета, факультетов истории, коммуникации и туризма, экономики и управления, биологии и экологии
- Среди участников акции сотрудники и преподаватели купаловского университета
- Инициировали мероприятие студенты юридического факультета
- А акции приняли участие десятки ребят
- Среди участников акции сотрудники структурных подразделений ГрГУ имени Янки Купалы