Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль, прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао наведалі чатыры кітайскіх універсітэта, дзе абмеркавалі перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Шаньдунскага ўніверсітэта пуцей злучэння і Шаньдунскага педагагічнага ўніверсітэта былі падпісаны мемарандумы ўзаемаразумення, якія прадугледжваюць наладжванне ўзаемадзеяння па шэрагу кірункаў. З універсітэтам пуцей злучэння, акрамя мемарандума, заключаны таксама шэраг дамоваў, якія рэгламентуюць сумесную дзейнасць па падрыхтоўцы спецыялістаў на I ступені вышэйшай адукацыі. Акрамя таго, бакі дамовіліся, што ўвосень ГрДУ імя Янкі Купалы прыме на навучанне па спецыяльнасці «Руская філалогія» студэнтаў з гэтай ВНУ.
Меры па развіцці падрыхтоўкі спецыялістаў па кітайскай мове ў купалаўскім універсітэце абмяркоўваліся ў Синьцзянским педагагічным універсітэце, супрацоўніцтва з якім паспяхова наладжана ў рамках дамовы, падпісанай некалькі гадоў таму. На сустрэчы з прадстаўнікамі Дунбэйскага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў бакі абмеркавалі сумесную працу па падрыхтоўцы спецыялістаў для сферы эканомікі на другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) на англійскай мове. Андрэй Дзмітрыевіч і Юры Эдуардавіч сустрэліся і са студэнтамі кітайскіх універсітэтаў, запрасіўшы апошніх на навучанне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Вучнёўскай моладзі Кітая таксама прапанавалі прыняць удзел у Летняй школе, дзе госці змогуць пазнаёміцца з традыцыямі і культурай Беларусі і ўдасканаліць веды рускай мовы.
Па выніках праведзенага візіту былі дасягнуты папярэднія дамоўленасці пра наведванне навукоўцамі з Кітая ГрДУ імя Янкі Купалы для ўдзелу ў праграме «Запрошаны прафесар». На стажыроўкі ў купалаўскі ўніверсітэт былі запрошаны выкладчыкі і студэнты. Гэтыя візіты нацэлены на фарміраванне напрамкаў сумеснай навуковай дзейнасці і наладжвання цесных кантактаў.
Адзначым, што супрацоўніцтва купалаўскага ўніверсітэта з установамі вышэйшай адукацыі Кітая было закладзена ў 2001 годзе, калі быў падпісаны першы дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Кітайскім Паўднёва-Цэнтральным эканамічным і юрыдычным універсітэтам. У цяперашні час дзейнічаюць 8 мемарандумаў аб узаемадзеянні. Прадметам гэтых дагавораў з'яўляецца доўгатэрміновае супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, ўсталяванне акадэмічных, навуковых і культурных сувязяў, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемнай выгады, узаемаразумення, павагі і даверу. Найбольш актыўна ГрДУ імя Янкі Купалы ўзаемадзейнічае з Чунцінская політэхнічным універсітэтам, з якім падпісана дамова аб сумеснай падрыхтоўцы кадраў на англійскай мове на першай ступені вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій».
- Делегация ГрГУ имени Янки Купалы встретилась с руководством Шаньдунского педагогического университета
- Стороны подписали меморандум взаимопонимания, предполагающий налаживание взаимодействия по ряду направлений
- Ректор ГрГУ имени Янки Купалы и Шаньдунского педагогического университета подписали договор о сотрудничестве
- Делегация купаловского университета встретилась со студентами Шаньдунского университета путей сообщения
- По итогам переговоров, было достигнуто соглашение, что осенью ГрГУ имени Янки Купалы примет на обучение по специальности «Русская филология» студентов из Шаньдунского университета путей сообщения
- Меры по развитию подготовки специалистов по китайскому языку в купаловском университете обсуждались в Синьцзянском педагогическом университете
- Отметим, что сотрудничество между купаловским университетом и Синьцзянском педагогическим университетом налажено в рамках подписанного несколько лет назад договора
- Делегация ГрГУ имени Янки Купалы в рамках визита в Китай посетила Синьцзянский педагогический университет
- Делегация ГрГУ имени Янки Купалы в рамках визита в Китай посетила Синьцзянский педагогический университет