Каля 30 тысяч аматараў бегу 10 верасня прымуць удзел у Мінскім паўмарафоне. У ліку ўдзельнікаў дэлегацыя супрацоўнікаў і студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У яе склад увойдуць прадстаўнікі адміністрацыі, выкладчыкі універсітэта, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, а таксама студэнты факультэта фізічнай культуры.
Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у забегу на 5,5 км.