Удзельнікамі конкурсу, які праводзіцца Міжнародным даследчым цэнтрам «Навуковае супрацоўніцтва» у г. Растоў-на-Доне, сталі прадстаўнікі з Кыргызстана, Казахстана, Беларусі і Расіі. Сярод іх студэнты і выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта.
Па выніках конкурсу старшы выкладчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандр Антонаў заняў першае месца ў намінацыі «Інавацыя года - 2017». Аляксандр Сяргеевіч прадставіў экспертнай камісіі вынікі навукова-даследчай работы па распрацоўцы складаў і тэхналогій кампазіцыйных матэрыялаў на аснове сумесяў тэрмапластаў з падвышанай устойлівасцю да термаакісляльнай дэструкцыі.
Лепшым маладым навукоўцам конкурсу стала магістрантка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Ганна Бераснева. Журы высока ацаніла вынікі даследаванняў дзяўчыны ў галіне забеспячэння бяспекі дарожнага руху, выкананых у рамках дысертацыйнага даследавання «Склады і тэхналогія кампазіцыйных матэрыялаў для функцыянальных элементаў транспартных камунікацый».
Навуковым кіраўніком Аляксандра Антонава і Ганны Берасневай з'яўляецца галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі прафесар Васіль Струк.