Конкурс навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Лепшы малады даследчык ФЭУ 2018» праходзіў на факультэце з 12 па 20 сакавіка 2018 г.
Усяго для ўдзелу ў конкурсе было пададзена звыш 20 работ. Конкурсная камісія вызначыла пераможцаў у некалькіх намінацыях. Так, у намінацыі «Фінансы і бухгалтарскі ўлік» лепшай прызнана работа магістранткі 1 курса спецыяльнасці «Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт» Лізавета Бышкала. У намінацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» узнагароды ўдастоена студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» Вікторыя Кулік. Лепшай у намінацыі «Матэматычнае і інфармацыйнае забеспячэнне эканамічных сістэм» названа работа студэнта 4 курса спецыяльнасці «Матэматычнае і інфармацыйнае забеспячэнне эканамічных сістэм» Яўгеніі Казлоўскай.
Работы пераможцаў конкурсу будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў па выніках працы XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў НДРС ФЭУ 2018. «Эканоміка і кіраванне XXI стагоддзя», а самі пераможцы будуць вызвалены ад выплаты арганізацыйнага ўзносу для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі.
Конкурс «Лепшы малады даследчык ФЭУ» праводзіцца на факультэце эканомікі і кіравання ўжо больш за 10 гадоў з мэтай стымулявання навукова-даследчай працы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў факультэта эканомікі і кіравання з дапамогай выяўлення і падтрымкі здольных і перспектыўных маладых даследчыкаў.