У фінале Рэспубліканскага конкурсу «Студэнты. Бяспека. Будучыня», які прайшоў у пасёлку Светлая Рошча Мінскай вобласці, прынялі ўдзел каманды сямі ўніверсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Удзел у мерапрыемстве прынялі міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, міністр адукацыі Ігар Карпенка і міністр аховы здароўя Валерый Малашка. Дэлегацыю ГрДУ імя Янкі Купалы ўзначаліў першы прарэктар Алег Раманаў.
Права змагацца ў фінале каманда ГрДУ імя Янкі Купалы атрымала, атрымаўшы перамогу ў абласным этапе конкурсу. На рэспубліканскім этапе Гродзенскую вобласць прадставілі студэнты факультэта фізічнай культуры, ваеннага факультэта і педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Чатыры дні каманды спаборнічалі ў ведах па асновах бяспекі жыццядзейнасці, пераадольвалі паласу перашкод, аказвалі першую медыцынскую дапамогу, ратавалі пацярпелых пры падзенні самалёта, дарожна-транспартным здарэнні, у падземным пераходзе і кватэры, пераносілі небяспечныя грузы, перапраўляліся па навясной ліннай дарозе і на плыце.
Акрамя спартыўнай падрыхтоўкі, журы ацэньвала і хатнія заданні ўдзельнікаў. Відэаролік, прадстаўлены на конкурс, быў высока ацэнены судзейскай калегіяй: яму было прысуджана першае месца.
Годна выступілі нашы студэнты і ў спартыўных спаборніцтвах: хлопцы сталі трэцімі ў пераадоленні паласы перашкод і ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі на вадзе. Тут свае навыкі прадэманстравалі студэнты факультэта фізічнай культуры Хрысціна Рудая і Карына Авярук, курсанты ваеннага факультэта Сяргей Заранка, Міхаіл Пархамец, Аляксандр Рагацэвч, Валянцін Кавецкі, Аляксандр Максіменка і Дзмітрый Краўчанка, а таксама студэнты педагагічнага факультэта Таццяна Велянцэвіч і Ірына Козіч. Па выніках усіх конкурсаў прадстаўнікі купалаўскага ўніверсітэта сталі чацвёртымі.