Мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю вызвалення Гродзенскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы 21 мая.
На прыступках галоўнага корпуса ўніверсітэта па вул. Ажэшкі, 22 у 17.30 студэнты выканаюць літаратурна-музычную кампазіцыю «Дарогамі Перамогі».
Купалаўцы, удзельнікі творчых калектываў універсітэта, пакажуць літаратурна-мастацкую пастаноўку, якая стане заключным мерапрыемствам акцыі «Дарогамі Перамогі». Студэнты прадэманструюць легендарныя музычныя, літаратурныя творы ў спалучэнні з гістарычнымі фактамі. Сінтэз паэтычнага слова і музыкі, лісты з фронту і разважанні сучаснікаў - усё гэта накіравана на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму вучнёўскай моладзі шляхам уключэння яе ў гісторыю вызвалення Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, што акцыя «Дарогамі Перамогі» стартавала 10 мая. На працягу двух дзён, з 10 па 11 мая, купалаўцы ў рамках грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Дарогамі Перамогі - вызваленне Гродзенскай вобласці» наведалі пяць гарадоў Гродзенскай вобласці, дзе распавялі аб вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 10 мая студэнты-купалаўцы пабывалі ў Астраўцы - першым вызваленым райцэнтры Гродзенскай вобласці ў 1944 годзе, дзе для школьнікаў Гімназіі № 1 паказалі літаратурна-мастацкую пастаноўку «Дарогамі Перамогі». У гэты ж дзень выступілі ў Ашмянскім прафесійным аграрна-тэхнічным каледжы, Навагрудскім дзяржаўным аграрным каледжы. 11 мая яны наведалі Лідскі і Ваўкавыскі каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы. 11 мая ў 20.00 ускладаннем кветак у парку імя Жылібера да помніка воінам-вызваліцелям.
Арганізатары акцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры садзейнічанні Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі і ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.