Дзмітрый Мікалаевіч Бялінскі нарадзіўся ў 1912 годзе ў г. Прылукі Чарнігаўскай губерніі. У 1940 - 1941 гадах жыў і працаваў у Вінніцы. У 1940 годзе Дзмітрый Бялінскі абараніў кандыдацкую дысертацыю, стаў кандыдатам філалагічных навук.
У час Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Мікалаевіч Бялінскі быў у партызанскім атрадзе імя Леніна (Вінніцкая вобласць), займаўся падпольнай працай: распаўсюджваў радыёзводкі, агітацыйныя матэрыялы.
У 1946 - 1948 гадах працаваў загадчыкам кафедры рускай літаратуры Гродзенскага педагагічнага інстытута.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.