Фёдар Дзянісавіч Бацян нарадзіўся 17 красавіка 1903 году ў вёсцы Андрыянава Аршанскага павета Магілёўскай губерніі.
У 1941 годзе пры эвакуацыі з Беластока Фёдар Бацян патрапіў у акружэнне ў раёне вёскі Ярашэвічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, жыў у мясцовага лекара і працаваў рознарабочым.
20 ліпеня 1943 года пайшоў у партызанскі атрад імя Кірава Брэсцкага партызанскага злучэння, дзе і знаходзіўся да вызвалення тэрыторыі Чырвонай Арміяй.
З 1944 па 1945 год Фёдар Дзянісавіч Бацян працаваў намеснікам дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута па гаспадарчай частцы.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.