Георгій Фёдаравіч Дзям'янчанка нарадзіўся 8 чэрвеня 1923 года ў сяле Вітаўка Пачэпскага павета Бранскай губерніі. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Пачэпскае педагагічнае вучылішча, якое скончыў у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы паранены.
Узнагароджаны медалямі «За адвагу» (1944), «За абарону Ленінграда», ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (1985).
У 1964-1985 гадах - дацэнт, загадчык кафедры заалогіі, дэкан.
З узнагароднага ліста:
«Узнагародзіць медалём "За адвагу" Георгія Фёдаравіча Дзям'янчанка за тое, што, працуючы начальнікам радыёстанцыі дывізіёна, ён здолеў арганізаваць бесперабойную радыёсувязь паміж падраздзяленнямі дывізіёна і штабам палка. Працуючы адначасова з шасцю радыёстанцыямі, дзякуючы асабістай энергіі, ініцыятыве і выдатнаму веданню сваёй спецыяльнай справы, здолеў з аптымальнай хуткасцю перадаваць арткаманды, загады і распараджэнні. Пры перамяшчэнні ўмела арганізоўваў зняцце радыёстанцыі і хутка разгортваў яе на новых месцах размяшчэння. Пры выхадзе са строю адной радыёстанцыі ён без старонняй дапамогі сам асабіста выпраўляў няспраўнасці».
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.