Міхаіл Рыгоравіч Дражданюк нарадзіўся 22 сакавіка 1925 года ў вёсцы Рэчань Любанскага раёна Слуцкай акругі. У 1941 годзе скончыў 10 класаў Рэчаньскай сярэдняй школы. З 1942 па 1944 год знаходзіўся на партызанскім атрадзе імя Аляксандра Неўскага. 20 ліпеня 1944 года быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію, дзе праслужыў да 1 лютага 1947 года.
Міхаіл Дражданюк узнагароджаны медалём "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.", Ордэнам Айчыннай вайны I-й ступені (1985).
У 1947 году Міхаіл Рыгоравіч Дражданюк працаваў касірам. Выдаваў хлеба-прадуктовыя карткі студэнтам і супрацоўнікам Гродзенскага педагагічнага інстытута.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.