Джамал Карабекавіч Карабекаў нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Кумук Курахскага раёна Дагестана. У Чырвонай Арміі з 1944 года. Лектар ў складзе 3-га Беларускага фронту.
Джамал Карабекаў узнагароджаны медалямі "За абарону Каўказа", "За ўзяцце Кенігсберга", "За ўзяцце Берліна", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945".
З 1946 па 1947 гг Джамал Карабекавіч Карабекаў быў дацэнтам кафедры марксізму-ленінізму Гродзенскага педагагічнага інстытута.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч
.