Міхаіл Васільевіч Кірэеў нарадзіўся 15 лютага 1924 году ў сяле Цішакова Гжатскага павета Смаленскай губерніі.
З 22 ліпеня 1941 года Міхаіл Кірэеў прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне ў складзе Ленінградскай дывізіі народнага апалчэння Кіраўскага раёна. Ваяваў на Ленінградскім фронце, дзе быў камандзірам гарматы ў 61-й танкавай брыгадзе, а таксама на 2-м Беларускім фронце - камандзірам гарматы ў 30-й брыгадзе цяжкіх танкаў 95-га гвардзейскага палка.
Міхаіл Васільевіч Кірэеў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, медалямі.
З 1968 па 1990 год Міхаіл Кірэеў працаваў загадчыкам складам нашай ВНУ.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.