Міхаіл Сяргеевіч Качаткоў нарадзіўся ў 1900 годзе на заводзе Цірлянскі Верхнеўральскага павета Арэнбургскай губерніі. У Чырвонай Арміі служыў з 1919 года. Кадравы афіцэр. Член РКП (б) з 1920 года. У 1932 году Міхаіл Качаткоў скончыў Выведвальныя курсы ўдасканалення старэйшага і сярэдняга каманднага складу пры разведвальным упраўленні. Вучыўся завочна ў Ваеннай акадэміі. Міхаіл Сяргеевіч Качаткоў быў палітруком роты 9-га стралковага Каўказскага палка, памочнікам начальніка штаба 23-га стралковага палка.
З сакавіка 1935 па люты 1941 года Міхаіл Качаткоў быў памочнікам начальніка прыгранічнага разведвальнага (аператыўнага) пункта Беларускай ваеннай акругі - Заходняй асобай ваеннай акругі, з лютага па красавік 1941 г. - начальнікам аператыўнага пункта Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з красавіка па май 1941 г. - старшым памочнікам начальніка, з мая па чэрвень 1941 г. - начальнікам разведвальнага аддзела штаба 3-й арміі.
Улетку 1941 года Міхаіл Качаткоў быў у складзе штаба 3-й арміі Заходняга фронту на пасадзе начальніка разведвальнага аддзела. Прапаў без вестак у чэрвені 1941. Быў у палоне з 18 жніўня 1941 да 26 ліпеня 1944 года. У 1944 годзе ваяваў у 539-м партызанскім атрадзе 9-й партызанскай брыгады імя С. М. Кірава Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы. Выконваў абавязкі начальніка разведвальнага аддзела штаба 3-й арміі з 1944 па 1945 год. Узнагароджаны медалямі «ХХ гадоў РСЧА», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945».
Міхаіл Сяргеевіч Качаткоў працаваў на пасадзе каменданта інтэрната нашай ВНУ.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.