Пётр Фёдаравіч Крапівін нарадзіўся 6 лютага 1903 года ў г. Пултуск Варшаўскай губерніі.
З 1944 па 1946 год Пётр Крапівін быў начальнікам рэчавага забеспячэння 3-га асобнага палка аховы штаба арміі 2-га Беларускага фронту. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945».
У 1946 - 1948 гады Пётр Фёдаравіч Крапівін працаваў выкладчыкам кафедры рускай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута, затым перайшоў на працу ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага. Дацэнт. Супрацоўнік Інстытута філасофіі і права АН БССР.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.