Падзяка аб'яўлена за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі.
Канстанцін Карпінскі скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, вучыўся ў дактарантуры пры кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Яраслаўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя К.Д. Ушынскага.
У 2017 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Сэнсажыццёвы крызіс асобы: фенаменалогія, механізмы, заканамернасці».
З 2000 года працуе ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сфера навуковых інтарэсаў Канстанціна Карпінскага - гэта псіхалогія жыццёвага шляху асобы, псіхалогія суб'екта, крызісная псіхалогія.