Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Краўцоў наведаў аб'ект і даў ацэнку ходу будаўніцтва.
Як адзначыў Уладзімір Краўцоў, размаўляючы з заказчыкамі і выканаўцамі праекту, будаўніцтва другой чаргі Тэхнапарка павінна быць завершана да кастрычніка гэтага года. Гэта важны для вобласці аб'ект, - падкрэсліў старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Узвядзенне новага будынка Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы фінансуецца за кошт Рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду і Інавацыйнага фонду Гродзенскага аблвыканкама.
Агульная плошча новага будынка будзе больш за 6 тысяч квадратных метраў, што нашмат болей плошчы тых памяшканняў, якія мае Тэхнапарк цяпер.
- Памяшканні, якія былі ўведзеныя ў эксплуатацыю са здачай першай чаргі Навукова-тэхналагічнага парку, займаюць агульную плошчу, роўную недзе 1 тысячы квадратных метраў, - распавёў прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі. - Ужо цяпер усе наяўныя плошчы задзейнічаныя, паколькі на базе Тэхнапарка ў дадзены момант рэалізуюць сваю дзейнасць 10 кампаній-рэзідэнтаў. Будаўніцтва новага будынка было неабходна, і заканчэння работ вельмі чакаюць некаторыя кампаніі-рэзідэнты, гатовыя ўзяць новыя памяшканні ў арэнду. Сярод іх - адна з кампаній, якая займаецца развіццём электратранспарту ў нашай краіне, трэба сказаць, вельмі актуальнага напрамку.
У новым будынку Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы будуць размяшчацца як офісныя, так і вытворчыя памяшканні, пляцоўкі open-spase, co-working цэнтры, вялікі канферэнц-зала, абсталяваныя ўсім неабходным. Дарэчы, рэзідэнты Тэхнапарка могуць разлічваць на істотныя льготы пры арэндзе высакаякаснага абсталявання, офісаў і вытворчых памяшканняў, а таксама на інфармацыйную падтрымку для прасоўвання і кваліфікаваную дапамогу ад спецыялістаў у пошуках аптымальных шляхоў рэалізацыі інавацыйных ідэй.