Навуковы форум у рэжыме онлайн аб'яднае 119 удзельнікаў з Беларусі, Таджыкістана, Расіі, Польшчы, Літвы і Ірака.
Навукова-практычная канферэнцыя праходзіць у Купалаўскім універсітэце 22 і 23 красавіка. У рамках работы чатырох тэматычных секцый удзельнікі абмяркуюць праблемы, якія адлюстроўваюць сувязі паміж малекулярнай структурай, складам і фізічнымі ўласцівасцямі розных рэчываў, кандэнсаваных станаў у тэхніцы і пытанні, звязаныя з методыкай вывучэння фізікі кандэнсаванага стану.
Арганізатарам XXIX Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў "Фізіка кандэнсаванага стану" выступае фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы
.