Матчы адбыліся 6 і 7 лістапада ў спартыўнай зале Купалаўскага ўніверсітэта па вул. Захарава.
Перамогу з лікам 6:4 атрымала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па выніках гульні юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусі па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд "ГрДУ" і "УУС-Дынама" (г. Гродна). Матч адбыўся 6 лістапада, і ў гэты ж дзень прайшла гульня чэмпіянату рэспублікі па валейболе сярод жаночых каманд у групе Б "Камунальнік-ГрДУ-2" і "ЦАР Вікторыя-Прыбужжа" (г. Брэст). У выніку нашы валейбалісткі атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 3:0.
Менш удалай для валейбалістак каманды "Камунальнік-ГрДУ-2" аказалася сустрэча з "Атлантам-2" (г. Баранавічы), якая адбылася 7 лістапада. Наша каманда пацярпела паражэнне з лікам 3:1.