Сёлета ў чарадзе ўрачыстых мерапрыемстваў запланаваны інавацыйныя падзеі. Так, 21 лютага ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе прэзентацыя праектаў пераможцаў адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-ідэй інавацыйнага бізнесу "ІнНаСтарт".
Несумненна, лепшы падарунак для роднай аlma mater - гэта поспех студэнтаў, якія праяўляюць сябе ў самых розных сферах, у тым ліку і ў стратап руху. У снежні мінулага года завяршыўся маштабны VII адкрыты конкурс студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў "ІнНаСтарт", дзе было прадстаўлена мноства выдатных праектаў.
У перадсвяточны дзень пераможцы прэзентуюць свае ідэі. Усяго на конкурс было пададзена 82 заяўкі ад студэнтаў не толькі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, але і іншых навучальных устаноў Гродна і вобласці. Прызёрамі конкурсу сталі 14 праектаў.
ШТО? Прэзентацыя праектаў пераможцаў адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-ідэй інавацыйнага бізнесу "ІнНаСтарт".
ДЗЕ? Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы, вул. Гаспадарчая, 21а.
КАЛІ? 21 лютага ў 14.00.