Запрашаем прыняць удзел у семінары «Эфектыўнае выкарыстанне Scopus у навуковай і адукацыйнай дзейнасці ўніверсітэта», які адбудзецца ў анлайн-фармаце 16 лютага ў 10.00. Спікерам выступіць Андрэй Міхайлаў, кіраўнік партнёрскіх праграм Elsevir у Расіі і Ўсходняй Еўропе.
Семінар накіраваны на павышэнне якасці навукова-даследчай дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў, магістрантаў і студэнтаў універсітэта.
Удзельнікі семінара разгледзяць функцыянал платформы Scopus кампаніі Elsevier для пошуку інфармацыі, аналізу профіля арганізацыі і аўтара. Даведаюцца, як падабраць часопіс для публікацыі і знайсці канферэнцыю для ўдзелу. Таксама слухачы азнаёмяцца з аналізам перспектыўных тэматык даследавання і магчымых навуковых калектываў для супрацоўніцтва.
Спасылка для электроннай рэгістрацыі
Рэгістрацыя працягнецца да 14 лютага ўключна.
Спасылка для падлучэння да анлайн-канферэнцыі Zoom будзе выслана напярэдадні ўсім зарэгістраваным удзельнікам.
Па ўсіх пытаннях звяртацца ў навуковую бібліятэку па тэлефоне 73-19-24.