У ФДБОУ ВА «Алтайскі дзяржаўны гуманітарна-педагагічны ўніверсітэт імя У.М. Шукшына» падведзены вынікі II Міжнароднага конкурсу навукова-даследчых работ студэнтаў, магістрантаў «Ад навукі да практыкі». На конкурсе было прадстаўлена больш за 100 навукова-даследчых работ студэнтаў і магістрантаў з вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кіргізіі, Расіі па 11 напрамках.
Гран-пры ў напрамку «Біялогія» ўдастоены Вадзім Стасюкевіч, магістрант факультэта біялогіі і экалогіі за працу «Ацэнка экалагічнага стану і відавая разнастайнасць водных і каляводных птушак і бесхрыбтовых-гідрабіёнтаў валпенскага вадасховішча».
Студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Варвара Мірановіч атрымала дыплом 3 ступені ў напрамку «Біялогія» за працу «Брадзільная актыўнасць хлебапякарных дрожджаў у кампазітных сумесях з парашком з лісця шалфею лекавага».