Валанцёрскі цэнтр ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках дабрачыннай акцыі "Дапамажы дзецям Данбаса пайсці ў школу" перадаў гуманітарную дапамогу дабрачыннаму фонду імя Аляксея Талая.
Купалаўцы ахвяравалі мноства рэчаў, неабходных кожнаму школьніку: заплечнікі, пеналы, сшыткі, альбомы, ручкі, алоўкі, нажніцы, фарбы і шматлікае іншае! Усе сабраныя прыналежнасці валанцёры перадалі прадстаўніку фонду.
Дарэчы, валанцёры Купалаўскага ўніверсітэта ніколі не застаюцца ўбаку і прыходзяць на дапамогу. Яны ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх акцыях, арганізоўваюць універсітэцкія дабрачынныя мерапрыемствы і бяруць удзел у суправаджэнні гарадскіх, абласных і нават рэспубліканскіх мерапрыемстваў.