Да ўдзелу запрашаюцца студэнты дзённай, завочнай, дыстанцыйнай і вячэрняй форм навучання ўсіх спецыяльнасцей.
Віктарына пройдзе з 4-га па 8-га лістапада. Для ўдзелу ў віктарыне трэба зайсці пад універсітэцкім лагінам і паролем на сайт https://interview.grsu.by. Віктарына ўключае 30 пытанняў, якія дапамогуць навучэнцам праверыць свае веды па палітычнай гісторыі 1917–1921 гадоў. Квоты на ўдзел у віктарыне не ўстанаўліваюцца. Па выніках віктарыны 30 удзельнікаў, якія паказалі найлепшы вынік, будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі.
Віктарына «Рэканструюючы рэвалюцыйнае мінулае» праводзіцца з мэтай павышэння цікавасці студэнтаў да гісторыі, актуалізацыі ведаў пра значныя для ўсходнееўрапейскага рэгіёна падзеі пачатку ХХ стагоддзя, у тым ліку пра Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года.