III Форум IT-Акадэмграда "Штучны інтэлект у Беларусі" пройдзе ў Мінску 10 - 11 кастрычніка 2024 года. Гэта найбуйнейшая навуковая падзея года ў галіне штучнага інтэлекту, арганізатарамі якой выступаюць НАН Беларусі і АІПІ НАН Беларусі.
Удзельнікаў чакае насычаная дзелавая праграма, тэматычныя секцыі, круглы стол. Адбудзецца маштабная выстава значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі. Таксама ў рамках форуму падвядуць вынікі адкрытага конкурсу "Лідары штучнага інтэлекту ў Беларусі".
Запрашаюць прыняць удзел усіх зацікаўленых у гэтай значнай падзеі. Рэгістрацыя даступная да 30 верасня па спасылцыhttp://uiip.bas-net.by/forum-it-a/index.html