У купалаўцаў ёсць унікальная магчымасць у перыяд з 9 па 15 верасня наведаць шматфарматную дыялогавую пляцоўку "Саюзная дзяржава: мастацтва быць разам" у Рэспубліцы Крым.
Заезд прысвечаны аб'яднанню творчай моладзі дзвюх краін, пошуку культурных пунктаў судакранання. Мастакі, дызайнеры і рамеснікі, музейныя менеджэры і прадстаўнікі сферы культурна-масавых мерапрыемстваў збяруцца разам, каб даследаваць тэндэнцыі сваіх напрамкаў і актуалізаваць класічныя мастацкія практыкі.
Мерапрыемства будзе ўключаць некалькі тэматычных плыняў: “Арт-школа акадэмічнага мастацтва”; "Арт-школа шоу-тэхналогій"; "Арт-школа музейнай справы"; "Арт-школа дэкаратыўнага мастацтва".
Свята мастацтва і таленту збярэ на адной пляцоўцы ўдзельнікаў з Расіі і Беларусі.
Рэгістрацыя адкрыта да 9 жніўня 2024 года па спасылцы.