Беларуска-ўзбекскі турыстычны форум упершыню праходзіць у Мінску 12 і 13 верасня. Гэтая значная падзея адкрывае новыя перспектывы для развіцця турыстычных адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам, стымулюючы культурны абмен і ўмацоўваючы дружалюбныя сувязі паміж дзвюма краінамі.
Актыўны ўдзел у рабоце форуму ў якасці эксперта прымае намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Андрэй Гецэвіч. Яго прафесійны погляд і вопыт у галіне турызму - каштоўны ўклад у абмеркаванне пытанняў развіцця турыстычнай індустрыі і культурнага турызму паміж краінамі.
На пленарным пасяджэнні ўдзельнікі прадставілі даклады аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж Беларуссю і Узбекістанам, аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і Міжнароднага універсітэта турызму і культурнай спадчыны "Шаўковы шлях" па падрыхтоўцы кадраў для сферы турызму, аб развіцці лячэбна- .
Таксама ў цэнтры ўвагі - умацаванне супрацоўніцтва ў сферы турызму паміж рэгіёнамі дзвюх краін, стварэнне і прасоўванне турыстычнага прадукту.
У рамках форуму працавалі тэматычныя секцыі "Стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы турызму на дзяржаўным і рэгіянальным узроўнях", "Абмен вопытам і перспектывы супрацоўніцтва па падрыхтоўцы кадраў для турыстычнай індустрыі", "Стан і перспектывы беларуска-ўзбекскага партнёрства паміж суб'ектамі турыстычнай індустрыі".
Адзначым, форум - гэта ўжо пятае сумеснае мерапрыемства дзелавых колаў Беларусі і Узбекістана ў бягучым годзе. У лютым прайшоў II Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, у красавіку ўзбекская дэлегацыя прыняла ўдзел у міжнародным вясновым кірмашы турысцкіх паслуг "Адпачынак". У маі для тураператараў Узбекістана быў арганізаваны азнаямленчы тур у Беларусь, у жніўні адбыўся II Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум, на якіх абмяркоўваліся пытанні развіцця эканамічных кантактаў паміж краінамі.