Магістрант Купалаўскага ўніверсітэта, Уладзілен Лакцевіч, прыняў удзел у тэхналагічнай канферэнцыі «Імпульс Т1», якая ўпершыню прайшла ў Беларусі, сабраўшы праграмістаў, студэнтаў універсітэтаў і прадстаўнікоў інжынернай супольнасці з Беларусі і Расіі.
Мерапрыемства стала пляцоўкай для абмену досведам і наватарскімі ідэямі. Удзельнікі наведалі лекцыі экспертаў і папулярызатараў навукі, разабралі IT-кейсы і абмеркавалі вострыя праблемы індустрыі. Многія прадставілі ўласныя даследаванні, праекты і ідэі.
Штогадовая канферэнцыя «Імпульс Т1» з'яўляецца адным з самых значных мерапрыемстваў у сферы тэхналогій і інавацый, і ўпершыню прайшла ў нашай краіне. Арганізатары ўпэўнены, што мерапрыемства садзейнічае фарміраванню доўгатэрміновага партнёрства з прадстаўнікамі IT-супольнасці Беларусі.
У рамках канферэнцыі прайшло спаборніцтва па спартыўным праграміраванні, дзе ўдзельнікі прадэманстравалі свае навыкі ў вырашэнні розных задач. Уладзілен Лакцевіч заняў 7-е месца сярод 40 удзельнікаў, уключаючы прадстаўнікоў розных гарадоў Беларусі і Расіі. Студэнты і магістранты прадстаўлялі вядучыя ВНУ Масквы, Санкт-Пецярбурга.
Дарэчы, Уладзілену Лакцевічу распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2023 года нумар 116 рп, якое зацвердзіла рашэнне Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прысуджана трэцяя Гранд-прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай. студэнтаў. Уладзілен Лакцевіч уключаны ў Рэспубліканскі банк даных адоранай і таленавітай моладзі. Акрамя таго, купалавец станавіўся лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў у 2020 і 2021 годзе.