Інтэлектуальнае спаборніцтва адбылося ў расійскім Сірыусе і сабрала прадстаўнікоў 20 дзяржаў. Удзельнікам алімпіяды неабходна было прадэманстраваць уменне вырашаць найскладаныя астранамічныя задачы.
У каманду Беларусі ўвайшлі юнакі і дзяўчаты з розных куткоў нашай краіны, якія рыхтаваліся да важнай падзеі пад выразным кіраўніцтвам настаўнікаў. Адзін з кіраўнікоў каманды - дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Купалаўскага ўніверсітэта Казімір Зноска.
Алімпіяда складалася з чатырох тураў: тэарэтычнага, практычнага, назіральнага і тэставага. Удзельнікі працавалі з задачамі на веданне зорнага неба, аналізавалі табліцы і графікі, рабілі разлікі і прагнозы. Усе заданні для ўдзельнікаў былі складзены загадзя на англійскай мове. Можна было карыстацца слоўнікамі прафэсійных тэрмінаў. У вольны ад спаборніцкіх тураў час школьнікі знаёміліся з вядомымі вучонымі і касманаўтамі.
На перамогу ўдзельнікаў алімпіяды настройвалі не толькі настаўнікі і трэнеры. Прывітанне прыйшло нават з космасу - удачы юным астраномам пажадалі касманаўты з борта Міжнароднай касмічнай станцыі.