У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 14 лістапада адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльныя, культурныя і камунікатыўныя практыкі ў дынаміцы грамадскага развіцця». Навуковая падзея можа быць цікавай для сацыёлагаў, гісторыкаў, лінгвістаў, філолагаў, журналістаў і многіх іншых.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 кастрычніка даслаць электронную заяўку на адрас: kaf_polis@grsu.by. Да электроннай заяўкі прымацоўваецца тэкст публікацыі ўдзельніка. Пасля пацверджання прыняцця заяўкі да 20 кастрычніка трэба правесці аплату арганізацыйнага ўзносу і выслаць пацвярджэнне аплаты на адрас: kaf_polis@grsu.by.
Формы ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, дыстанцыйная, завочная.
Праблемнае поле канферэнцыі ахоплівае сацыялогію і сацыяльныя практыкі: агентнасць, дзеянне, сэнс; гістарычныя працэсы скрозь прызму развіцця сацыякультурных практык; камунікатыўныя практыкі ў рэлігіі, адукацыі і культуры; сацыяльныя тэхналогіі і іх прымяненне ў турызме і бізнесе; трансфармацыю камунікацый у лічбавую эпоху.
Рабочыя мовы канферэнцыі – руская, беларуская, англійская.
Пленарнае і секцыйныя пасяджэнні адбудуцца 14 лістапада. Спасылкі на падключэнне будуць адпраўлены на паштовы адрас удзельніка напярэдадні канферэнцыі.
Па выніках навуковага мерапрыемства выйдзе дэпанаваны зборнік навуковых артыкулаў з уключэннем у базу даных РІНЦ.
ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ.