Прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі навукова-тэхнічны саюз» Уладзімір Барсукоў прыняў удзел у рабоце міжнароднага тэхналагічнага кангрэса, які адбыўся на базе кангрэсна-выставачнага цэнтра «Патрыёт», што ў Маскоўскай вобласці.
У рамках кангрэса адбылося пасяджэнне круглага стала, дзе ўдзельнікі абмеркавалі падрыхтоўку інжынерных і навуковых кадраў для рашэння задач навукова-тэхналагічнага развіцця. У сваім выступленні Уладзімір Барсукоў падзяліўся досведам міжнароднага супрацоўніцтва, назапашаным у ГрДУ імя Янкі Купалы, пры падрыхтоўцы кадраў з прыцягненнем замежных спецыялістаў у рамках праграмы «Запрошаны прафесар».
На пасяджэнні круглага стала дырэктар Міжгаліновага вучэбна-навуковага цэнтра тэхналагічнага развіцця і еўразійскай інтэграцыі Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Н.Э. Баўмана (нацыянальнага даследчага ўніверсітэта) Валерый Балцян уручыў Уладзіміру Барсукову дыплом і Памятны медаль Асацыяцыі тэхнічных універсітэтаў (АТУ) за ўклад у станаўленне і развіццё сістэмы ўніверсітэцкай тэхнічнай адукацыі.
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Выканаўчай дырэкцыі АТУ і Міжгаліновага вучэбна-навуковага цэнтра тэхналагічнага развіцця і еўразійскай інтэграцыі Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Н.Э. Баумана (нацыянальнага даследчага ўніверсітэта), Міжнароднага Саюза навуковых і інжынерных аб'яднанняў і Каардынацыйнага савета Расійскага саюза навуковых і інжынерных аб'яднанняў, вядучых універсітэтаў Расійскай Федэрацыі і краін СНД, якія ўваходзяць у АТУ, заказчыкаў кадраў з высокатэхналагічных сфер вытворчасці, рэдакцый профільных часопісаў, кіруючых органаў грамадскіх аб'яднанняў інжынерна-тэхнічнага профіля і іншыя.
Арганізатарам падзеі выступіла Асацыяцыя тэхнічных універсітэтаў сумесна з Міжнародным Саюзам навуковых і інжынерных аб'яднанняў і Каардынацыйнай радай Расійскага саюза навуковых і інжынерных аб'яднанняў.