Група студэнтаў юрыдычнага факультэта ў суправаджэнні намесніка дэкана Вольгі Лапа і каардынатара па інтэрнацыяналізацыі Рыгора Траццякова наведала Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь.
Перад гасцямі выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке. У яго лекцыі «Венесуэла ў сістэме міжнародных адносін» былі закрануты пытанні развіцця дзяржавы і знешняй палітыкі ва ўмовах дзеяння аднабаковых прымусовых мер, пытанні захавання тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, праблема распаўсюджвання неафашызму ў сучасным свеце.
Падчас сустрэчы ўдзельнікам таксама была прадстаўлена прэзентацыя «Падарожжа па Венесуэле», прысвечаная прыродзе і культуры гэтай краіны.
Гэтая сустрэча стала выдатнай магчымасцю для студэнтаў універсітэта больш глыбока зразумець сучасныя глабальныя працэсы і ўмацаваць міжнародныя сувязі, адкрываючы новыя перспектывы для навучання і прафесійнага росту.