Дадзены зборнік уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь у Пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па юрыдычных навуках, усе артыкулы індэксуюцца ў РІНЦ.
У выпуску 2024 апублікаваліся 55 аўтараў з 5 краін. Сярод іх 17 дактароў і 21 кандыдат юрыдычных навук, 7 дактарантаў і аспірантаў; а таксама рэктар, 2 прарэктары ўстаноў адукацыі, 11 загадчыкаў кафедр, 5 суддзяў, медыятары і іншыя практычныя работнікі.
Мэтавае прызначэнне дадзенага зборніка – забеспячэнне ўсебаковага азнаямлення навуковай грамадскасці, навучальных устаноў, праваахоўных і судовых органаў з вынікамі даследаванняў найбольш актуальных праблем сучаснага грамадзянскага і прадпрымальніцкага права, грамадзянскага і гаспадарчага працэсаў, сямейнага і жыллёвага права.
Галоўны рэдактар - доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка – запрашае аўтараў прадстаўляць свае новыя арыгінальныя артыкулы ў юбілейны 10-ы выпуск да 10 жніўня 2025 года.
Афарміцельскія патрабаванні даступны па спасылцыhttps://www.grsu.by/civillaw/ru/