Філалагічны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава ў супрацоўніцтве з кафедрай перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і філалагічным факультэтам Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А. І. Герцэна правёў Міжнародную навуковую канферэнцыю «Мова. Камунікацыя. Культура», паведамляецца на сайце філалагічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава.