Слухачы семінараў даведаліся аб пашыраных магчымасцях лічбавай адукацыйнай платформы ўніверсітэта. З яе дапамогай можна індывідуалізаваць працэс навучання, выкарыстоўваць новыя формы і метады адукацыйнай працы: анлайн-навучанне, перавернутае і змешанае навучанне, пашыраную камунікацыю, выкананне навучальных праектаў.