Заключны тур спаборніцтва прайшоў на факультэце матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы 5 красавіка 2016 года. Яго ўдзельнікамі сталі 20 навучэнцаў і выпускнікоў школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, якія атрымалі перамогу ў дыстанцыйным туры алімпіяды.