Выязное пасяджэнне Моладзевага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адбылося ў Гродне. Удзельнікі сустрэчы правялі інтэрактыўны семінар «Навыкі практычнага лідарства», а таксама на практыцы ўбачылі, як рэалізуецца моладзевая палітыка на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман».
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафкама студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яўгеній Міхаловіч. Разам з калегамі ён падзяліўся ўласным досведам працы з моладдзю, абмеркаваў умовы для развіцця і рэалізацыі патэнцыялу маладых людзей.
Аб Моладзевым Савеце, яго функцыях, дзейнасці і планах распавёў старшыня Моладзевага Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, начальнік упраўлення па распрацоўцы і рэалізацыі спецпраектаў Арцём Сяргеевіч Ігнаценка. «Мы хочам разглядзець самых таленавітых, ініцыятыўных і крэатыўных маладых людзей, а галоўнае, дапамагчы ім рэалізаваць свае ідэі на практыцы. Да прыкладу, у бліжэйшы час пад сцягам Федэрацыі прафсаюзаў у беларускай сталіцы стартуе буйны моладзевы форум «ТЭМП-2016». У рамках форуму юнакі і дзяўчаты з краін СНД і Еўропы змогуць падзяліцца ведамі і вопытам, зрабіць прэзентацыю сваіх праектаў, лепшыя з якіх будуць рэалізаваны», - адзначыў старшыня Моладзевага Савета ФПБ.
Акрамя гэтага, на Гродзеншчыне будуць ажыццёўлены два праекты, у якіх плануецца ўдзел купалаўцаў. У чэрвені стартуе конкурс «Маладзёжны прафсаюзны лідар», у рамках якога выберуць самых перспектыўных прафсаюзных актывістаў рэгіёну, а таксама абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод моладзі.
Прадстаўнікі прафсаюзаў адзначылі, што гэтыя аб'яднанні заўсёды надаюць вялікую ўвагу моладзі, абароне яе сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў і інтарэсаў.
- Выездное заседание Молодежного областного объединения профсоюзов, в котором принял участие председатель профкома студентов ГрГУ имениЯнки Купалы Евгений Михайлович, состоялось в Гродно
- Участники встречи провели интерактивный семинар «Навыки практического лидерства»
- Интерактивный семинар объединил и сплотил представителей профсоюзных организаций разноотраслевых предприятий
- Председатель профкома студентов ГрГУ имени Янки Купалы Евгений Михалович поделился собственным опытом работы с молодежью
- Участники заседания также посетили Гродненскую табачную фабрику «Неман»
- Представителям профсоюзных объединений организовали экскурсию по Гродненской табачной фабрике «Неман»
- На Гродненской табачной фабрике «Неман» представителям профсоюзных организаций рассказали о создании условий для развития и реализации потенциала молодых людей