Урачыстае мерапрыемства, на якім прысутнічалі рэктар і прарэктары ўніверсітэта, дэканы факультэтаў, выкладчыкі, сябры і родныя выпускнікоў, прайшло 1 ліпеня ў Адукацыйным медыякомплексе ўніверсітэта. Дыпломы магістраў атрымалі 110 выпускнікоў.
Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль павітаў прысутных і ўручыў дыпломы магістраў выпускнікам, якія плануюць працягнуць навучанне ў аспірантуры. Затым прарэктар па навуковай працы Уладзімір Георгіевіч Барсукоў уручыў дыпломы пераможцам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў і пажадаў магістрам працягнуць свой шлях у навуцы.
Прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Іванавіч Войтка ўручыў дыпломы магістрам юрыдычных навук. Магістраў эканамічных навук і магістраў эканомікі павіншаваў прарэктар па вучэбнай рабоце, першы дэкан факультэта эканомікі і кіравання Юрый Эдуардавіч Бялых. Дыпломы магістрам фізіка-матэматычных, тэхнічных і біялагічных навук уручыў прарэктар па вучэбнай працы, куратар магістарскіх адукацыйных праграм Генадзій Аляксеевіч Гачко.
На цырымоніі прысутнічала першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Курганская. З яе рук дыпломы атрымалі магістры педагагічных навук, магістры адукацыі, магістры гістарычных навук, магістры псіхалогіі і магістры мастацтвазнаўства. Дэкан філалагічнага факультэта Іна Самсонаўны Лісоўская павіншавала сваіх падапечных і ўручыла ім дыпломы магістра філалагічных навук.
Дарэчы, у 2016 годзе дыпломы атрымалі 216 магістрантаў ГрДУ імя Янкі Купалы: 86 чалавек навучаліся завочна і сталі магістрамі яшчэ зімой. Сёння ўніверсітэт прапануе магістарскую падрыхтоўку па 51 спецыяльнасці (12 з іх практыка-арыентаваныя). За 19 гадоў існавання магістратуры ў купалаўскім універсітэце акадэмічную ступень магістра атрымалі 2024 выпускніка.