Супрацоўнікі лепшых прадпрыемстваў і ўстаноў Гродзенскай вобласці, у тым ліку і ГрДУ імя Янкі Купалы, прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на Кургане Славы. А 1 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у гарадскім парку імя Ж.Э. Жылібера.